25 ліпеня на расіскім касмадроме «Усходні» адбыўся запуск ракеты-носьбіта «Саюз-2.1б» з двума спадарожнікамі «Іанасфера-М» № 3 і № 4, а таксама 18 малымі касмічнымі апаратамі (кубсатамі).
Спадарожнікі «Іанасфера-М» № 3 і № 4 уваходзяць у склад касмічнай сістэмы «Іаназонд». Задача праекта «Іаназонд» — збор інфармацыі аб прасторава-часавых характарыстыках іёнасферы, а таксама маніторынг змяненняў электрамагнітных палёў і атмасферы Зямлі. У прыватнасці, вывучэнне размеркавання азону ў верхніх пластах атмасферы, кантроль узроўня радыяцыі і адсочванне іншых значных параметраў асяроддзя.
У складзе касмічных апаратаў (КА) «Іанасфера-М» № 3 і № 4 выведзены на арбіту два высокадакладныя зорныя датчыкі вытворчасці вядучага праектна-канструктарскага прадпрыемства оптыка-электроннай прамысловасці Рэспублікі Беларусь ААТ «Пеленг» з хібнасцю вызначэння арыентацыі не горш за адну вуглавую секунду. Зорныя датчыкі ўстаноўлены на КА ў якасці эксперыментальных узораў. У бліжэйшыя месяцы будуць праходзіць лётныя выпрабаванні. Яны забяспечаць магчымасць праграмнага развароту КА «Іёносфера- М» на ўсіх этапах палёту, у тым ліку на ценявым участку, атрыманне дакладнай інфармацыі аб арыентацыі КА.
Для ААТ «Пеленг» удзел у праекце «Іанасфера-М» гэта чарговы планавы крок у напрамку занятку сваёй нішы ў галіне перспектыўных оптыка-электронных сістэм касмічнага базіравання.