Top.Mail.Ru

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 48 чалавек і ААТ «Савушкін прадукт»

Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, а таксама прадпрыемства «Савушкін прадукт». Адпаведныя ўказы і распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня, паведамляе БелТА.


Ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі адзначаны заслугі 35 чалавек. Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, высокія вытворчыя паказчыкі, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека на пажары, умела арганізаваныя і бездакорныя дзеянні па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным расследаванні злачынстваў, уклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі, умацаванне законнасці і правапарадку, развіццё прамысловага і аграпрамысловага комплексаў, лесагаспадарчай, будаўнічай і транспартнай галін, меліярацыі, выдатныя дасягненні ў праектнай дзейнасці, сферах навукі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.

ААТ «Савушкін прадукт» узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы за значны ўклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці, эфектыўную дзейнасць і вытворчасць прадукцыі высокай якасці.

Ордэна Працоўнай Славы таксама ўдастоены токар-расточнік цэха доследнай вытворчасці № 1 ААТ «Мінскі трактарны завод» Уладзімір Флейта.

Медалём «За выратаванае жыццё» ўзнагароджаны старшы інструктар-выратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Круглянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Рыбачонак.

Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны супрацоўнікі цэнтральнага апарату Следчага камітэта Віктар Барышаў, Сяргей Мірановіч і Андранік Хачатран.

Вялікая група работнікаў удастоена медаля «За працоўныя заслугі». Сярод іх - намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Альшэўскі, станочнік шырокага профілю механічнага цэха № 2 ААТ «Мінскі трактарны завод» Віктар Баранаў, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Пескаўцы» Валерый Красоцкі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны артысты заслужанага калектыву Беларусі «Нацыянальны Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь» Алена Дулебенец, Ганна Міркас, Дзмітрый Пішчык і Алег Шчарбакоў.

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі» прысвоена загадчыку кафедры прамянёвай дыягностыкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Анатолю Міхайлаву. Начальнік Мінскага аэраклуба імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца ДТСААФ Мікалай Мачанскі ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны пілот». Начальніку ўпраўлення арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Генеральнай пракуратуры Аляксандру Чадзюку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў пракуратуры».

Ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі» ўдастоены прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога Сяргей Цімошын. Генеральнаму дырэктару ААТ «Бытавая электроніка» Юрыю Прадко прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці», дырэктару Астравецкага доследнага лясгаса Рыгору Долгаму — ганаровае званне «Заслужаны лесавод».

Ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту» адзначаны заслугі спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» Магамедхабіба Кадзімагамедава, інструктара па спорце вышэйшай кваліфікацыі спартыўнай каманды групы сувязі і забеспячэння пагранічнай службы Таццяны Халадовіч, спартсмена-інструктара нацыянальнай каманды Беларусі па сінхронным плаванні Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Васіліны Хандошка.

Падзяк Прэзідэнта ўдастоены 13 работнікаў розных сфер. Сярод іх - дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Ігар Мароз, намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ «Гомельскі аб’яднаны будаўнічы трэст» Андрэй Елісееў, начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Андрэй Мацяюк.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю