Перад выхаднымі днямі чэргі на ўезд у ЕС чакаюць 570 легкавых і 5485 грузавых аўто, паведаміла БелТА.
Уезду ў Польшчу перад пунктам пропуску «Цярэспаль» («Брэст») чакаюць 360 адзінак аўто. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 44 % аўтамабіляў ад нормы.
Больш за 200 легкавікоў стаяць у чарзе перад літоўскімі пунктамі пропуску. У Літву праз пагранічныя пераходы «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» прайшло 48 % і 44 % аўто адпаведна.
«За суткі сумежны бок прапусціў 66 % грузавых аўтамабіляў ад нормы», — расказалі ў ведамстве.
Менш за ўсё транспарту прапусцілі ў «Мядзінінкаі» («Каменны Лог»). Яго супрацоўнікі за 24 гадзіны аформілі толькі 13 % велікагрузаў. Перад пагранпераходам «Шальчынінкай» («Беняконі») знаходзяцца 710 грузавікоў. Праз гэты пункт пропуску ў Літву прайшло 26 % аўто ад нормы.
Кантралюючыя службы латвійскага пункта пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») аформілі 35 % аўто ад нормы. Уезду ў Латвію чакаюць 625 грузавікоў.