Top.Mail.Ru
283

Дзяржпагранкамітэт і галіновы прафсаюз падпісалі тарыфнае пагадненне

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка падпісалі тарыфнае пагадненне паміж пагранічным ведамствам і галіновым прафсаюзам.


Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, у дакуменце замацаваны дасягнутыя бакамі дамоўленасці па аплаце працы і жыццёвым узроўні работнікаў, ахове і ўмовах працы і адпачынку, а таксама гарантыі занятасці і дамоўленасці ў частцы пытанняў сацыяльнага партнёрства.

Бакі таксама абазначылі шэраг палажэнняў генеральнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2025–2027 гады, абавязковых для ўключэння ў калектыўныя дагаворы. Сярод іх — прымяненне гнуткіх форм занятасці, прадастаўленне матэрыяльнай дапамогі і выплата дапамогі на аздараўленне, выдзяленне сродкаў на фінансаванне мерапрыемстваў па ахове працы і санаторна-курортнае лячэнне, дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкі ветэранаў працы і шэраг іншых палажэнняў. Як адзначыў Сяргей Патапенка, асаблівая ўвага ўдзелена стымуляванню работнікаў, падтрымцы маладых і шматдзетных сем’яў, людзей перадпенсіённага ўзросту.

«Падпісаны дакумент — вынік шматгадовай работы пагранічнага ведамства з галіновым прафсаюзам, які садзейнічае рэалізацыі працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, прадастаўленню ім ільготных умоў, умацаванню працоўнай дысцыпліны і павышэнню адказнасці ў пытаннях аховы працы», — падкрэслілі ў Дзяржпагранкамітэце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю