Квартэт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь паказаў найлепшы вынік у біятлоннай эстафеце на «Мінскай лыжні» ў «Раўбічах», паведамляе БелТА.
У гонцы цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў і іх падпарадкаваных арганізацый кожны з чатырох членаў каманды прабег па два кругі (1000 м для жанчын і 1200 м у мужчын) з заходам на два агнявыя рубяжы. На заключным этапе ў квартэта Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, які перамог, выступаў старшыня органа Канстанцін Маластоў.
Мінулагоднія чэмпіёны з МУС на гэты раз сталі сярэбранымі прызёрамі, за каманду фінішаваў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка. Тройку найлепшых замкнула чацвёрка Міністэрства абароны з удзелам міністра Віктара Хрэніна. Таксама ў гонцы былі прадстаўлены кіраўнік Следчага камітэта Канстанцін Бычак і старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.
Раней 7 сакавіка квартэт з Мінгарвыканкама заняў першае месца ў біятлоннай змешанай эстафеце каманд вышэйшых органаў улады, а прадстаўніцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі перамаглі ў лыжнай жаночай эстафеце. Далей на старт «Мінскай лыжні — 2026» выйдуць супрацоўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.