Дзяржпраграма па будаўніцтве жылля на 2026-2030 гады хутка будзе прынята ў Беларусі. Аб гэтым расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі — начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская.
Савет Міністраў Беларусі пастанавіў зацвердзіць Канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2030 года 13 сакавіка гэтага года. Паводле слоў Іны Пінкоўскай, адно з адпаведных прадпісанняў абавязвае Мінбудархітэктуры сумесна з зацікаўленымі ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць дэталёвы план мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі. Таму на працягу двух месяцаў план будзе складзены, дадала яна. У ім будзе дакладна прапісана, якія нарматыўныя дакументы павінны быць прыняты.
«У плане будуць адлюстраваны нарматыўныя прававыя акты, якія неабходна будзе прыняць у рамках рэалізацыі канцэпцыі, — расказала Іна Пінкоўская. — Адным з дакументаў будзе дзяржаўная прагама „Будаўніцтва жылля“ на наступную пяцігодку. У ёй ужо будуць вызначаны канкрэтныя лічбы: колькі мы будзем будаваць, якое жыллё мы будзем будаваць, для якіх катэгорый грамадзян. Значыць, гэта дэталізаваныя напрамкі».