Па выніках сортавыпрабавання ў Дзяржаўны рэестр уключаны два новыя гібрыды кукурузы беларускай селекцыі — «Вівален 1322» і «Вівален 4122», паведамляе БелТА.
Гібрыды адносяцца да сярэднеранняй групы спеласці, валодаюць высокім прадукцыйным патэнцыялам і комплексам адаптыўных прыкмет.
«У бліжэйшай перспектыве новыя гібрыды зоймуць дастойнае месца на палях краіны», — адзначыў дырэктар РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства» Леанід Шыманскі.
Дзяржаўны рэестр сартоў уяўляе сабой адзіны банк даных аб сартах сельскагаспадарчых раслін, якія прайшлі дзяржаўнае выпрабаванне сартоў і дапушчаны для вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.