Top.Mail.Ru

Дзяржстандарт і «Беллегпрам» плануюць меры па абароне рынку лёгкай прамысловасці

Меры па павышэнні эфектыўнасці абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку прадукцыі лёгкай прамысловасці абмеркавалі ў Дзяржстандарце ў час рабочай сустрэчы старшыні камітэта Дзмітрыя Баско і старшыні канцэрна «Беллегпрам» Надзеі Лазарэвіч. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.



Было прапанавана распрацаваць сумесны план мерапрыемстваў. Іх лейтматыў — інфармацыя, прадстаўленая на этыкетках тавараў, якія рэалізуюцца, павінна быць дакладнай. «Тады спажыўцам будзе зразумела, чаму адзенне або абутак з натуральных матэрыялаў каштуе даражэй за штучныя або сінтэтычныя аналагі», — адзначылі ў прэс-службе.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі ўдасканаленню мер па выключэнні з абарачэння прадукцыі, якая была забаронена да ўвозу і абарачэння ў краіне, а таксама забеспячэнні добрасумленнай канкурэнцыі айчынных і замежных суб’ектаў гаспадарання.

У сувязі з гэтым у якасці інструментаў абазначалася прымяненне лічбавых сэрвісаў па прасочванні за рухам прадукцыі, рэестраў выдадзеных дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці тавараў патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, павышэнне мер адказнасці за парушэнні, якія дапускаюцца.

Як адзначылі ў прэс-службе, за мінулы перыяд 2026 года Дзяржстандарт да ўвозу і абарачэння забараніў 140 найменняў небяспечнай прадукцыі лёгкай прамысловасці — гэта 21% ад агульнай колькасці забароненых тавараў. Найбольш характэрныя парушэнні звязаны з неадпаведнасцю па паказчыках гіграскапічнасці, паветрапранікальнасці, устойлівасці да афарбоўвання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю