Top.Mail.Ru
124

Дзяржстандарт падвёў вынікі работы за 2025 год

На працягу мінулага года абласнымі інспекцыямі Дзяржстандарта было праведзена больш за 8,5 тысячы кантрольных мерапрыемстваў, асноўны аб’ём якіх прыпаў на ацэнку адпаведнасці прадукцыі, што выпускаецца і рэалізуецца на ўнутраным рынку (59 %). Больш за трэць было прысвечана выкананню заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў у сферы заканадаўчай метралогіі. Астатнія мерапрыемствы датычыліся праверкі абгрунтаванасці выдадзеных дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці. 


Важнай часткай дзейнасці Дзяржстандарта застаецца таксама прафілактыка парушэнняў, якая праводзіцца камітэтам, — 89 % праведзеных мерапрыемстваў насілі тлумачальны і папераджальны характар. Значныя намаганні былі накіраваны на абарону ўнутранага рынку ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі. Усяго за год спецыялістамі было пракантралявана амаль 66 тысяч найменняў тавараў, што на 8 % перавышае паказчык папярэдняга года. Пры гэтым доля прадукцыі, якая не адпавядае абавязковым патрабаванням, скарацілася амаль на 3 %, што сведчыць аб росце адказнасці як з боку вытворцаў, так і пастаўшчыкоў.

У 2025 годзе было забаронена да ўвозу і абарачэння крыху больш за 1,2 тысячы найменняў небяспечнай прадукцыі. Сярод тавараў, прызнаных камітэтам небяспечнымі, большасць адносілася да электратэхнічнай, харчовай прадукцыі, прадукцыі для дзяцей і падлеткаў, цацак і тавараў лёгкай прамысловасці. Актыўна вялася работа і па кантролі за дакументамі аб ацэнцы адпаведнасці. На працягу года было праверана больш за 5,7 тысячы такіх дакументаў, у 40 % выпадкаў дзеянне неправамерна выдадзеных дакументаў было спынена.

У бягучым годзе Дзяржстандарт прадоўжыць работу па выкананні шэрагу пастаўленых перад камітэтам задач, сярод якіх — забеспячэнне выканання патрабаванняў, замацаваных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кантроль за выкананнем раней выдадзеных прадпісанняў і рэкамендацый, развіццё міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама сістэмнае павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў праз навучанне і абмен вопытам. Прыярытэтам на найбліжэйшы перыяд застаецца комплексны падыход, накіраваны не толькі на выяўленне, але і на папярэджанне парушэнняў, каб забяспечыць бяспеку спажыўцоў і абарону ўнутранага рынку.


Аміна НАЗАРАВА 
Фота БелТА



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю