Top.Mail.Ru
220

Дзяржстандарт забараніў увоз і рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі папулярнага расійскага шакаладу

У рэестр небяспечнай прадукцыі ў Беларусі трапіў папулярны расійскі горкі шакалад з журавінамі THE ORIGINAL BUCHERÖN, паведамляецца ў Тэлеграм-канале ведамства.



Было ўстаноўлена, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», ТР МС 022/2011 «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» па ідэнтыфікацыйных прыкметах і асобных патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да гэтага шакаладу.

Згодна з устаноўленымі нормамі для таго, каб тавар мог называцца горкім шакаладам, у ім павінна змяшчацца не менш як 33% масла какавы, а ў гэтай прадукцыі гэты паказчык склаў 31%. На думку экспертаў, гэта ўводзіць спажыўцоў у зман.

Таксама ўстаноўлены парушэнні па маркіроўцы: пры вытворчасці прадукцыі выкарыстоўваліся не заяўленыя вытворцам эквіваленты какава-алею, масавая доля якіх склала 4,25%.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю