Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджана ААТ «Святая Воля» Івацэвіцкага раёна, ордэнам Пашаны — трактарыст-машыніст ААТ «Астрамечава» Брэсцкага раёна Анатоль Тамчук.
Медалі «За працоўныя заслугі» ўдастоены кіроўца аўтамабіля ААТ «Пачапава» Пінскага раёна Генадзь Грушэўскі, дырэктар ААТ «Вінец» Бярозаўскага раёна Яўген Шымчук, трактарысты-машыністы ААТ «Рагазнянскі» Жабінкаўскага раёна і СВК «Фядорскі» Столінскага раёна Аляксандр Місіюк і Міхаіл Пацукевіч.
Ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі прысвоена дырэктару ААТ «Велікасельскае Агра» Пружанскага раёна Васілю Севасцьянчыку.
Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена калектыву СУП «Савушкін-Луч», а таксама персанальна шэрагу работнікаў. У іх ліку трактарысты-машыністы сельгаспрадпрыемстваў «Вазнясенскі» Жабінкаўскага раёна і «Святая Воля» Івацэвіцкага раёна Валерый Дзямідчык і Васіль Карчомны, кіроўца аўтамабіля аддзялення Мінковічы ААТ «Белавежскі» Камянецкага раёна Ігар Раманюк.
Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі, якія ў перыяд уборачнай кампаніі дапамагалі аграрыям і дасягнулі высокіх вытворчых паказчыкаў. Гэта старшы інструктар і кіроўца пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Пружанскага РАНС, трактарыст-машыніст сельгаспрадпрыемства «Жураўлінае» Вячаслаў Бірук; ахоўнік вартавой аховы Ленінскага (горада Брэста) аддзела Дэпартамента аховы МУС Уладзімір Дудар, які працаваў трактарыстам-машыстам у ААТ «Астрамечава».