Top.Mail.Ru

Дзяржынску сёлета выпаў гонар прымаць абласныя «Дажынкі» Міншчыны

Даніна павагі працаўнікам вёскі

Ужо сёння з самай раніцы і да паўночы горад ператворыцца ў адну вялікую святочную пляцоўку. Гэтая падзея стане сімвалічным падарункам раённаму цэнтру — сёлета Дзяржынск адзначае сваё 880-годдзе.

Так, культурная праграма абяцае быць насычанай. З 11 гадзін разгорнуцца гандлёвыя рады і пункты грамадскага харчавання, пачнуць працаваць тэматычныя лакацыі, інтэрактыўныя зоны і горад майстроў. У абед запланавана ўрачыстае адкрыццё помніка жанчыне і фестываль сілавых відаў спорту «Восеньскі асілак». Яшчэ адной відовішчнай падзеяй стане таварыскі футбольны матч паміж камандамі ветэранаў Мінскай вобласці і зборнай ветэранаў спорту краіны. Днём таксама пройдуць канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў. На свяце хлебаробаў старшыня Мінскага аблвыканкама дасць старт новаму абласному праекту па павышэнню камунальнай граматнасці насельніцтва.

Цэнтральнымі падзеямі стануць, безумоўна, урачыстыя цырымоніі ўзнагароджання найлепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу і пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю. Дарэчы, каравай Міншчыны — самы вялікі сярод абласцей!

Канцэрт зорак беларускай і расійскай эстрады адбудзецца вечарам на галоўнай сцэне горада. Хедлайнер — легендарны гурт «На-На». Завершыцца свята яркім феерверкам і начной дыскатэкай.

Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю