Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч у рэжыме відэаканферэнцыі прымае ўдзел у пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
На парадку дня 26 пытанняў у сферах тэхнічнага і мытна-тарыфнага рэгулявання, дзяржаўных закупак, фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў і іншых.
Членам Савета ЕЭК на разгляд таксама прадстаўлены парадак дня чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, запланаванага да правядзення 26-27 сакавіка 2026 года ў Шымкенце (Казахстан).