Top.Mail.Ru

Дзясяткі чалавек загінулі з-за пажару на складзе боепрыпасаў у Бурундзі

Дзясяткі чалавек загінулі ў выніку пажару, выкліканага выбухамі на складзе боепрыпасаў Кэмп-Бэйс у Бужумбуры, эканамічнай сталіцы Бурундзі, перадае БелТА.



Крыніца ва Узброеных сілах Бурундзі заявіла, што «ў гэты момант немагчыма ўстанавіць дакладную колькасць загінулых». Аднак колькасць ахвяр, паводле яго звестак, «вылічаецца дзясяткамі», і сотні (магчыма, тысячы) атрымалі раненні.

У выніку выбуху інфраструктуры ў некалькіх раёнах Бужумбуры быў нанесены вялікі матэрыяльны ўрон, многія дамы былі пашкоджаныя аскепкамі.

Прычынай выбухаў сталі сур’ёзныя непаладкі з электрычнасцю, якія прывялі да пажару на складзе боепрыпасаў нацыянальных сіл абароны Бурундзі. Першым загарэўся ангар, дзе захоўваецца цяжкае ўзбраенне і боепрыпасы, затым агонь распаўсюдзіўся на памяшканні з запасамі медыкаментаў, харчавання і матрацаў, якія захоўваліся ў базавым лагеры ў чаканні размеркавання па ўсёй краіне.

Склад Кэмп-Бэйс, дзе адбыўся пажар, знаходзіцца ў густанаселеным раёне на поўдні Бужумбуры і з’яўляецца галоўным складам зброі і боепрыпасаў арміі Бурундзі.

У цяперашні час выбухі аціхлі, аднак пажарныя ўсё яшчэ працягваюць барацьбу з агнём у складскіх памяшканнях і размешчаных паблізу казарм, якія таксама пацярпелі ад агню.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю