Top.Mail.Ru

Дзённы сон у пажылых аказаўся маркерам дэменцыі

У тых, хто часта кладзецца спаць днём, рызыка дэменцыі аказалася вышэйшай амаль напалову. Вучоныя прааналізавалі даныя назіранняў за пяць гадоў і расказалі, як адрозніць трывожныя прыкметы ад звычайнага бестурботнага адпачынку. 



Дзённы сон можа быць кампенсаторным механізмам, які папаўняе парушэнні сну ноччу.

Дасдедчыкі выявілі трывожную заканамернасць: у пажылых людзей, якія часта дрэмлюць днём, прыкметна вышэй рызыка развіцця дэменцыі. У маштабным даследаванні, апублікаваным у часопісе The Journals of Gerontology, прааналізавалі даныя 995 удзельнікаў старэйшых за 65 гадоў — ні ў каго з іх на старце не было прыкмет дэменцыі.

За сярэдні перыяд назірання ў пяць гадоў магчымая ці верагодная дэменцыя была дыягнаставана ў 417 чалавек (41,9%). Высветлілася, што ў тых, хто спіць днём, рызыка развіцця такога стану на 48% вышэйшая, чым у іх аднагодкаў, якія дрэмлюць рэдка або не спяць днём зусім. Ненаўмысны сон павышае рызыку на 39%, а дзённы адпачынак працягласцю да 30 хвілін — на 40%. 

«Больш часты дзённы сон можа быць прыкметай змен у мозгу», — кажуць даследчыкі.

Пры гэтым навукоўцы падкрэсліваюць: дзённы сон, хутчэй за ўсё, не прычына дэменцыі, а яе магчымы маркер — ён можа адлюстроўваць змены ў мозгу, якія ўжо пачаліся.

Даследчыкі скарэкціравалі даныя з улікам узросту, стану здароўя, якасці начнога сну і іншых фактараў — і сувязь засталася значнай.


Што яшчэ кажуць вучоныя?

Даследчыкі са Швецыі вывучылі даныя амаль 3000 пажылых людзей і высветлілі, што зеляніна каля дома ўплывае на рызыку дэменцыі. Але — у станоўчым аспекце. Яны расказалі аб дэталях даследавання і аб тым, чаму дрэвы і паркі важныя для здароўя мозгу.

Зялёныя насаджэнні ў непасрэднай блізкасці ад дома зніжаюць рызыку развіцця дэменцыі. 

Вучоныя склалі карту расліннасці вакол дамоў удзельнікаў даследавання і з дапамогай розных ацэнак адсочвалі іх кагнітыўнае здароўе на працягу 16 гадоў. За гэты час дэменцыя развілася ў 477 чалавек. Найбольш моцная сувязь назіралася з зелянінай у радыусе 100 метраў ад дома, больш слабая — з расліннасцю, высаджанай далей. У жанчын эфект быў выяўлены больш мацнейшым. «Гэта прырода, якая з’яўляецца часткай паўсядзённай дамашняй абстаноўкі. Такая абстаноўка асабліва важная, калі мы праводзім больш часу дома», — адзначылі аўтары.

Даследаванне пацвярджае неабходнасць захоўваць і пашыраць зялёныя насаджэнні ў жылых раёнах. Дрэвы, двары, сады, паркі і расліннасць уздоўж вуліц прыносяць карысць, нават калі доступу да вялікіх прыродных тэрыторый няма.

Зеляніна садзейнічае псіхалагічнаму аднаўленню, зніжае стрэс і паляпшае самаадчуванне, адзначылі спецыялісты. Даследаванні таксама паказалі, што багацце зеляніны побач з домам звязана з паляпшэннем сну, псіхічнага здароўя, павышэннем задаволенасці жыццём і зніжэннем патрэбнасці ў антыдэпрэсантах.

Акрамя таго, зеляніна падахвочвае больш часу праводзіць на свежым паветры, займацца фізічнай актыўнасцю і падтрымліваць сацыяльныя кантакты. Яна таксама змякчае ўздзеянне шуму, забруджвання паветра і спякоты, падтрымлівае біяразнастайнасць. «Пры планаванні гарадоў неабходна ўлічваць здароўе мозгу. Зялёныя зоны вакол дамоў могуць стаць агульным рэсурсам для грамадскай аховы здароўя, адаптацыі да змены клімату і захавання біяразнастайнасці», — заключаюць аўтары.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю