У вазе да 81 кг у хлопцаў да фіналу дайшлі нашы Антон Дубовік і Станіслаў Альхоў. У час турніру Антон прайшоў равеснікаў з Грэцыі, Кіпра, Балгарыі і Германіі, а Станіслаў перамог атлетаў з Чарнагорыі, Сербіі і Канады, пасля чаго ў паўфінале перамог суайчынніка Яўгена Гарбачова. Паядынак за «золата» завяршыўся на карысць Дубовіка. Гарбачоў трапіў у схватку за «бронзу», дзе пацярпеў няўдачу.
Сярэбраным прызёрам у катэгорыі да 48 кг у дзяўчат стала Арына Макеенка. Беларуска была мацнейшая за саперніц з Паўночнай Македоніі, Бельгіі і Турцыі, але ў фінале ўступіла яшчэ адной прадстаўніцы Бельгіі. Трэцяе месца ў вазе да 52 кг заняла наша Дзіяна Грыгарэнка, якая ў медальным паядынку справілася з Айсун Мамедавай з Азербайджана.
Усяго з этапу юніёрскага Кубка Еўропы беларускія дзюдаісты прывязуць дзве залатыя, чатыры сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароды. Удзел у турніры ў Скоп’е прынялі 317 спартсменаў з 33 краін.
Беларускія барцы вольнага стылю атрымалі пяць перамог на турніры ў Румыніі
Беларусы заваявалі 11 медалёў на міжнародным турніры па вольнай барацьбе імя Іона Карняну і Ладыслау Шымона ў Бухарэсце.
У заключны дзень спаборніцтваў нашы барцы заваявалі тры залатыя, два сярэбраныя і два бронзавыя медалі. Перамогі атрымалі Магамедхан Магамедханаў (да 65 кг), Дзмітрый Лукашук (да 79 кг) і Ілья Хамцоў (да 92 кг), у фінальных паядынках беларусы адолелі прадстаўнікоў Грузіі.
Другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Мікіта Дзмітрыеў (да 74 кг) і Герберт Акапян (да 61 кг), трэцімі сталі Георгій Каліеў (да 74 кг) і Аляксандр Вярбіцкі (да 79 кг).
Агульны вынік беларускай каманды ў Бухарэсце склаў 11 узнагарод (5—3—3). Раней залатыя медалі выйгралі Уладзіслаў Казлоў (да 97 кг) і Павел Дзятлаў (да 125 кг). Спаборніцтвы сталі этапам падрыхтоўкі да маладзёжнага чэмпіянату свету ў ЗША і дарослага ЧС у Казахстане, якія пройдуць у кастрычніку.