Top.Mail.Ru

Дзюдаіст Варапаеў атрымаў перамогу на турніры Гран-пры ў Кітаі

Беларускі дзюдаіст Ягор Варапаеў стаў пераможцам этапа міжнароднай серыі Гран-пры, які прайшоў у кітайскім Ціндаа, паведамляе БелТА.



Наш спартсмен стаў мацнейшым у вагавой катэгорыі да 90 кілаграмаў. У папярэдніх схватках Варапаеў прайшоў Аслана Кацоева з Азербайджана, кітайца Бу Хэбілігэ і японца Гокі Тадзіму, а ў паўфінале перамог Ержана Канатбекава з Кыргызстана. У паядынку за золата Ягор нанёс паражэнне бразільцу Гільерме Шміту.

Днём раней за крок ад медаля ў вазе да 63 кг спынілася наша Яна Макрэцкая. У ходзе турніру беларуска адолела дзяўчат з Індыі, Аўстрыі і Германіі, але ў паўфінале не справілася з карэянкай Кім Джы Су, а ў схватцы за бронзу ўступіла прызёру парыжскай Алімпіяды Лаўры Фазліу з Косава.

Усяго ўдзел у этапе серыі Гран-пры ў Ціндаа прынялі 500 дзюдаістаў з 57 краін. Беларусь таксама прадстаўлялі Максім Чарняк (да 81 кг) і Дар’я Канцавая (да 78 кг).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю