Top.Mail.Ru

Дзюдаісткі Лісоўская і Макеенка сталі прызёрамі юніёрскага турніру Гран-пры ў Душанбэ

Беларускі Соф’я Лісоўская і Арына Макеенка заваявалі медалі на міжнародным турніры Гран-пры па дзюдо ў Душанбэ сярод юніёраў да 21 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.



Лісоўская заняла другое месца ў катэгорыі да 63 кг. Па ходзе турніру Соф’я прайшла равесніц з Узбекістана і Азербайджана, але ў фінале ўступіла расіянцы Айшат Аліевай. У вазе да 48 кг Макеенка пацярпела адно паражэнне і атрымала перамогі над узбекскай і тайваньскай (Кітай) спартсменкамі, у паядынку за бронзу Арына была мацнейшай за прадстаўніцу Манголіі.

У хлопцаў нашы Рыгор Зурначан (да 60 кг) і Раман Кузняцоў (да 66 кг) прайгралі схваткі за бронзавыя медалі. Усяго міжнародны турнір сярод юніёраў сабраў у сталіцы Таджыкістана больш за 220 дзюдаістаў з 19 краін, у склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі 12 атлетаў. Спаборніцтвы завершацца 25 кастрычніка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю