Андрэй Еўдачэнка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ № 257 падпісаў 30 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.