Top.Mail.Ru

Еўракамісія адмовілася выдзеліць краінам Балтыі €500 млн на барацьбу з БПЛА

Еўракамісія адмовіла краінам Балтыі ў выдзяленні €500 млн на барацьбу з беспілотнікамі. Пра гэта паведамляюць літоўскія СМІ са спасылкай на еўракамісара па пытаннях абароны і космасу. Паведаміла БелТА.


Еўракамісія адказала на запыт краін Балтыі, але адказ аказаўся не такім, якога чакалі міністры абароны гэтых дзяржаў, пішуць СМІ. У Еўракамісіі заявілі, што дадатковых сродкаў у бюджэце ЕС на гэта няма, і замест гэтага прапанавалі скарыстацца льготнымі крэдытамі па праграме Еўрапейскага фонду бяспекі (SAFE).

Паводле слоў Кубілюса, Еўракамісія ў хуткім часе абвесціць аб новым прыёме заявак на атрыманне сродкаў SAFE. Пасля першага этапу нявыкарыстанымі засталіся €21 млрд.

Крэдытная лінія SAFE, якая пачала дзейнічаць летась, прадугледжвае льготныя крэдыты еўрапейскім краінам на агульную суму €150 млрд для закупкі абароннай тэхнікі. Літве ўжо прадастаўлена магчымасць атрымаць у рамках праграмы да €6,375 млрд. Гэтыя сродкі плануюць накіраваць на фарміраванне дывізіі сухапутных войскаў, стварэнне Балтыйскай лініі абароны, умацаванне СПА, закупку боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі, а таксама на іншыя праекты для Узброеных Сіл. У кастрычніку Міністэрства фінансаў падало першы запыт на атрыманне крэдыту ў памеры €1,06 млрд па гэтай праграме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю