Top.Mail.Ru
160

Еўрапейская федэрацыя плавання дапусціла юніёраў з Беларусі да турніраў без абмежаванняў

Еўрапейская федэрацыя плавання (European Aquatics) аб'явіла аб допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да юніёрскіх і маладзёжных спаборніцтваў з нацыянальнай сімволікай, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.


На сайце арганізацыі адзначана, што на спартсменаў з расійскім або беларускім пашпартам, якія выступаюць у юніёрскіх і маладзёжных узроставых катэгорыях, больш не распаўсюджваюцца абмежаванні на ўдзел у турнірах пад эгідай European Aquatics. Гэта рашэнне датычыцца як індывідуальных, так і камандных дысцыплін.

«Адпаведна, да ўсіх спаборніцтваў, акрамя турніраў для дарослых атлетаў, беларусы і расіяне будуць дапускацца без праверкі біяграфіі і ў поўнай адпаведнасці з пратаколамі European Aquatics, якія датычацца флагаў, гімнаў, спартыўнай формы і спадарожнай атрыбутыкі», — гаворыцца ў заяве Еўрапейскай федэрацыі.
Дарослыя спартсмены з Беларусі і Расіі прадоўжаць выступленні на сусветнай арэне ў нейтральным статусе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю