Top.Mail.Ru

Еўрапейскія кіраўнікі забыліся, да якіх трагічных наступстваў прывёў фашызм — Вальфовіч

Еўрапейскія кіраўнікі забыліся, да якіх трагічных наступстваў прывёў фашызм. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч на IV Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску, перадае БелТА.


Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што цяперашняя міжнародная абстаноўка мае несуцяшальныя тэндэнцыі, якія ўзмацняюць напружанасць у свеце, вядуць да развязвання гібрыдных войнаў, з’яўлення новых выклікаў і пагроз, якія ўплываюць на бяспеку многіх дзяржаў. «І адным з выклікаў, пагрозай з’яўляецца праява фашызму і неанацызму ва ўсіх яго праявах», — сказаў ён, дадаўшы, што многія еўрапейскія кіраўнікі забыліся, да якіх трагічных наступстваў 85 гадоў таму прывёў фашызм.

«Беларусь выступала і выступае за недапушчэнне распаўсюджвання фашызму, за захаванне гістарычнай памяці. Гэта пытанне з’яўляецца адным з найважнейшых, якому ўдзяляе ўвагу кіраўнік нашай дзяржавы. І правядзенне па ініцыятыве Міністэрства абароны сённяшняга кангрэса сведчыць аб тым, што Беларусь робіць сапраўдныя захады для недапушчэння гэтага зла і шкоды ўсяму чалавецтву», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Ён пажадаў удзельнікам прадуктыўнай, цікавай, канструктыўнай работы і поспехаў у вырашэнні задач, якія стаяць перад імі, а таксама зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю