Top.Mail.Ru

Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці прадставілі Беларусь і РФ у Жэневе

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта сумесна з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Дзмітрыем Любінскім 25 лютага ў Жэневе правёў брыфінг для еўразійскіх партнёраў па пытаннях распрацоўкі Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Пра гэта паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Еўразійская Хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці — міжнародны дакумент, з ініцыятывай распрацоўкі якога выступілі Беларусь і Расія. Хартыя заклікана садзейнічаць фарміраванню ўстойлівай архітэктуры бяспекі і супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы на аснове прынцыпаў роўнасці і непадзельнасці бяспекі, а таксама самастойнага і салідарнага вырашэння рэгіянальных праблем дзяржавамі Еўразіі без дэструктыўнага знешняга ўмяшання.

Работа над хартыяй носіць адкрыты і інклюзіўны характар і арыентавана на ўмацаванне ўзаемадзеяння па чатырох ключавых кірунках: бяспека, эканоміка, гуманітарны парадак дня і цывілізацыйны абмен.

Падчас брыфінгу адбылася грунтоўная дыскусія па напаўненні зместу хартыі і па працэдурных пытаннях узгаднення і прасоўвання дакумента.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю