Top.Mail.Ru

«Еўропе канец». Трамп выказаўся пра беспарадкі ў Францыі

Насельніцтва Парыжа, сталіцы Францыі, у бліжэйшы час стане пераважна мусульманскім, а Еўропе прыйдзе канец з-за праблем з іміграцыяй. У гэтым упэўнены прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша sb.by.

Як адзначае ТАСС, пры адказе на пытанні журналістаў у Белым доме ён заявіў:

— Я казаў [прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону] яшчэ даўным-даўно: «Ты робіш вялікую памылку ў Францыі. Ты ўпускаеш сюды ўсіх запар з усяго свету». Туды сцякаўся ўвесь свет. Парыж вельмі хутка стане мусульманскім горадам.

Амерыканскі прэзідэнт звярнуў увагу:

— Еўропа не закрывае свае граніцы і не высылае злачынцаў, як тыя, хто цяпер пратэстуе. Еўропе канец. Еўропа павінна закрыць свае граніцы, як я ім кажу ўжо 10 гадоў. Яны павінны закрыць граніцы і выслаць тых, хто ненавідзіць іх краіны, бо інакш ім канец. У іх не застанецца шанцу на выжыванне. Паглядзіце на Францыю, паглядзіце на Італію. Паглядзіце на ўсе гэтыя беспарадкі і нянавісць. Справа не ў школах. У гэтыя краіны прыязджаюць людзі, якія ненавідзяць самі гэтыя краіны. Яны ненавідзяць будынкі. Яны ненавідзяць [мясцовых] жыхароў. Яны ненавідзяць мастацтва. Ім (уладам Еўропы. — Заўв. ТАСС) трэба закрыць граніцы і прагнаць гэтых зладзеяў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю