Top.Mail.Ru

ЕАБР: рэзервовыя актывы Беларусі ў замежнай валюце працягваюць расці


Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ў Беларусі прадоўжылі рост, павялічыўшыся за кастрычнік на 89,1 млн долараў. Такія звесткі прыводзяцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця, піша sb.by.

У аглядзе адзначаецца:

— З пачатку года іх аб’ём вырас на 540,1 млн долараў, а доля ў структуры рэзерваў дасягнула 42,7% супраць 38,4% на пачатак года.

Аналітыкі ЕАБР звярнулі ўвагу, што золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся за кастрычнік на 373,7 млн долараў да 14,26 млрд долараў на пачатак лістапада 2026 г.:

— Асноўнай прычынай стала зніжэнне сусветных цэн на золата на 6,3% за месяц, з прычыны чаго яго кошт у складзе рэзерваў паменшыўся на 461 млн долараў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю