Зніжэнне інвестыцый у асноўны капітал запаволілася да 3 % у гадавым выражэнні ў першым квартале 2026-га пасля спаду на 7,7 % па выніках двух месяцаў.
— Гэтаму спрыяў рост закупак абсталявання на 1,5 % год да года пасля зніжэння на 3,8 %, — растлумачылі аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе. — Будаўніча-мантажныя работы пакуль застаюцца ў мінусе (- 2,3 % год да года пасля — 9,5 %), аднак спад прыкметна скараціўся.
На іх думку, пашырэнне інвестыцыйнага крэдытавання (+ 26,9 % год да года) і змякчэнне патрабаванняў да яго ствараюць умовы для аднаўлення росту інвестыцый.