Інфляцыя ў Беларусі запаволілася да 5,4 % год да году ў сакавіку 2026-га пасля 5,6 % у лютым, адзначаецца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
На думку аналітыкаў, асноўны ўклад зрабіла зніжэнне тэмпаў росту цэн на харчовыя тавары — да 7,8 % у гадавым выражэнні з 8,7 % месяцам раней.
— Шмат у чым гэта звязана з больш умераным ростам цэн на сезонную гародніну і садавіну — 3,5 % год да году пасля 5,6 % у лютым, — звяртаюць яны ўвагу. — Пры гэтым чакана паскорылася інфляцыя ў паслугах (6 % год да году пасля 5,4 %) з-за пераносу павышэння тарыфаў на ЖКП са студзеня на сакавік.
У дакуменце адзначаецца, што зніжэнне тэмпаў росту цэн фіксуецца чацвёрты месяц запар.
— На фоне запаволення базавай інфляцыі (6,4 % год да году пасля 6,8 %) гэта паказвае на ўстойлівасць дэзынфляцыйных працэсаў. Чакаем, што рост цэн у 2026 годзе застанецца ў межах мэтавага параметру — не вышэй за 7 %, — прагназуюць спецыялісты ЕАБР.