Top.Mail.Ru

ЕАЭС пераходзіць усе нацыянальныя межы

На пасяджэнні ў пашыраным складзе Аляксандр Лукашэнка на правах старшыні, адзначыў, што па дамоўленасці з кіраўнікамі дзяржаў-членаў ЕАЭС, выступаць яны не будуць. Сваё бачанне далейшага развіцця аб’ядання і вынікі сумеснай работы ў сваіх выступленнях агучылі кіраўнікі краін-назіральнікаў і прадстаўнікі замежных дэлегацый, якія таксама ўдзялі ўдзел у саміце. 


Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян асабіста прысутнічаць на саміце ў Мінску не змог па аб’ектыўных прычынах. Ён выступіў па відэасувязі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў яму ўсялякіх поспехаў. «А народу Ірана, нашаму блізкаму народу-пераадолець усе праблемы, якія сёння паўсталі», — дадаў ён.
«Міжнародная супольнасць, у прыватнасці Савет Бяспекі ААН і МАГАТЭ, павінны больш адказна ставіцца да агрэсараў і падпальшчыкаў вайны. Я ўдзячны ўсім краінам, якія асудзілі гэтую абуральную агрэсію, — сказаў Масуд Пезешкіян. — Саміт ЕАЭС дае выдатную магчымасць данесці да ўсяго свету калектыўную пазіцыю дзяржаў — членаў, якія рашуча асуджаюць гэтую агрэсію і звязаныя з ёй глабальныя і рэгіянальныя пагрозы». 
Масуд Пезешкіян падзякаваў за рашэнне даць Ірану статус краіны-назіральніка і выказаў упэўненасць, што ў гэтага інтэграцыйнага аб’яднання вялікая будучыня. 
  • Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс у сваім выступленні адзначыў, што ў гэтым «варожым міжнародным кантэксце» пляцоўка Еўразійскага эканамічнага саюза набывае яшчэ большае значэнне. «ЕАЭС пераходзіць усе нацыянальныя межы і з’яўляецца пляцоўкай для дыялогу і супрацоўніцтва, што вельмі неабходна для стабільнасці, развіцця, росквіту і міру. — перакананы ён. — Кажучы пра мір на планеце, я выдатна разумею, што свет з’яўляецца ўстойлівым толькі тады, калі для гэтага ёсць універсальная воля». 
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заявіў, што пашырэнне і паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі ЕЭАС — адзін з прыярытэтаў знешнеэканамічнай палітыкі яго краіны: «За чатыры гады ўзаемадзеяння ў статусе дзяржавы-назіральніка знешнегандлёвы абарот Узбекістана з краінамі Саюза павялічыўся на 80% па выніках мінулага года і склаў 18 мільярдаў долараў. Пашыраецца наменклатура гандлёвых аперацый, перш за ўсё за кошт паставак прамысловай прадукцыі. Колькасць сумесных прадпрыемстваў і праектаў вырасла ўтрая», — адзначыў ён.

Наследны прынц Абу-Дабі, старшыня Выканаўчага савета Абу-Дабі Шэйх Халед бен Мухамед бен Заід аль-Нахаян заявіў: «Мы нацэлены на ўмацаванне сувязяў з ЕАЭС і хацелі б вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень. Мы хацелі б дасягнуць ўзаемнага развіцця. Мы верым, што гандаль — гэта не толькі адзін са спосабаў дасягнення ўстойлівага развіцця, але і дасягнення міру і стабільнасці на міжнароднай арэне».

Першы намеснік прэм’ер-міністра Манголіі Ням-Асарын Учрал адзначыў: «Мы маем усе магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва не толькі ў гандлі і транспарце, але і ў такіх галінах, як палітыка, зялёнае развіццё, лічбавая трансфармацыя, Навука і адукацыя». 

Валерыя СЦЯЦКО. 
Вераніка КАНЮТА.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю