Top.Mail.Ru
260

ЕЭК анансавала пачатак фарміравання агульнага біржавога таварнага рынку ЕАЭС

Член Калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максім Ермаловіч 15 кастрычніка на міжнародным форуме «Расійскі энергетычны тыдзень» у Маскве анансаваў пачатак работы па фарміраванні да 2030 года агульнага біржавога таварнага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Максім Ермаловіч расказаў, што ў якасці першага кроку ў бліжэйшы час плануецца стварэнне біржавога камітэта, куды ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаў — членаў ЕАЭС. Таксама плануецца запрасіць у камітэт у якасці наглядальнікаў біржы з Узбекістана і Ірана. Мэтавай задачай вызначана неабходнасць выпрацоўкі агульных прынцыпаў і падыходаў у ЕАЭС па фарміраванні цэнавых індыкатараў на біржавыя тавары па шырокім пераліку.

«Дыскусія аб уключэнні ўсіх відаў тавараў ТЭК у агульны біржавы таварны рынак павінна быць адноўлена», — адзначыў Максім Ермаловіч, падкрэсліўшы, што ўстанаўленне цэнавых індыкатараў на тавары паліўна-энергетычнага комплексу станоўча паўплывае на развіццё нацыянальных эканомік усіх дзяржаў-членаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю