22 мая на нарадзе ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына былі абмеркаваны інструменты павышэння эфектыўнасці прамысловых прадпрыемстваў, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У ліку прыярытэтаў: пошук рашэнняў па павелічэнні экспарту; зніжэнне ўнутраных выдаткаў; рост прадукцыйнасці працы.
— Рэалізацыя гэтых рашэнняў дасць магчымасць умацаваць канкурэнтныя пазіцыі прамысловых прадпрыемстваў і забяспечыць устойлівае развіццё прамысловасці ў цэлым, — падкрэслілі ва ўрадзе.
Як расказаў профільны міністр Аляксандр Яфімаў, штогод прамысловасць краіны дэманстравала ўстойлівы і ўпэўнены рост:
— У 2024 годзе, па сутнасці, былі падвоены аб’ёмы вытворчасці і экспарту да 2020-га. Разам з тым, мы разумеем, што знешняя сітуацыя на сёння для нас складваецца не зусім спрыяльна. Гэта неаднаразова, пачынаючы з канца мінулага года, падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы. Разумеючы складанасць знешніх фактараў, сёння трэба прымаць пэўныя меры, якія дазволяць захаваць тэмпы, паказаныя ў папярэднія перыяды.
Ён растлумачыў, што на нарадзе ў Прэм’ер-міністра ўдзельнікі падрабязна абмеркавалі галіны прамысловасці і меры падтрымкі, якія неабходна прыняць на ўзроўні ўрада:
— Пасля прапрацоўкі і аказання вышэйназваных мер падтрымкі нашы прадпрыемствы змогуць нават у няпростых умовах прадоўжыць дэманстраваць устойлівае развіццё і ўстойлівы рост аб’ёмаў вытворчасці і экспарту. І важнае для нас — рабіць гэта без спынення інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.
Скрыншот відэа з ТГ-канала ўрада Беларусі