Top.Mail.Ru
144

Экалагічная акцыя «Чыстыя гульні» пройдзе ў Віцебску

У лесапарку на Юр’евай горцы ў Віцебску сёння адбудзецца каманднае спаборніцтва па зборы і сартаванні смецця. Удзельнікаў чакаюць не толькі карысныя справы, але і рызыка, дадатковыя заданні і прызы, паведамляе sb.by.


Каманды арганізацый горада, з трох чалавек кожная, атрымаюць ад арганізатараў карту з маршрутам, пальчаткі і пакеты. Іх задача — сабраць як мага больш смецця: 1 кілаграм = 1 бал. Як адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Павел Драздоў, можна зарабіць і дадатковыя балы: 

— Для гэтага трэба зрабіць фота «да» і «пасля» уборкі і выкласці іх у Instagram, сфатаграфаваць жывёл, птушак, насякомых або рэдкія расліны з апісаннем, а таксама здаць мяшкі са смеццем «скупшчыкам» у спецыяльных пунктах-«складах».

Акцыю праводзяць Віцебскі гарвыканкам, гарадская і раённая інспекцыі прыродных рэсурсаў, гаркам ГА «БРСМ». Мэта спаборніцтваў — уцягнуць як мага больш жыхароў у працу па добраўпарадкаванні горада і прывіць экалагічную культуру.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю