Top.Mail.Ru

Эканамічныя і сацыяльныя праекты. 14-ы Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Бабруйску

Чарговы, 14-ы Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі адбудзецца 9 кастрычніка ў Бабруйску, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.

Як плануецца, на мерапрыемстве будуць разгледжаны магчымасці далейшага развіцця пабрацімскіх сувязяў у стварэнні ўстойлівых фарматаў эканамічнай кааперацыі, рэалізацыі сацыяльных праектаў. У цэнтры ўвагі таксама будуць тэмы культуры і турызму як найважнейшыя камунікатыўныя інструменты ў пабрацімскім руху. Акрамя таго, адбудзецца маладзёжная сустрэча прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў дзвюх краін на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска.

Праграмай форуму прадугледжана наведванне ўдзельнікамі ўстаноў і прадпрыемстваў Бабруйска, пленарнае пасяджэнне і пасяджэнні тэматычных секцый, а таксама падпісанне новых пагадненняў паміж беларускімі і расійскімі гарадамі.

Арганізатар форуму — Беларускае аб’яднанне «Пародненыя гарады» ва ўзаемадзеянні з Бабруйскім гарвыканкамам і Міжнароднай асацыяцыяй «Пародненыя гарады» (Расія).

Перспектывы развіцця беларуска-расійскіх пабрацімскіх сувязяў і новыя ініцыятывы, вылучаныя ў час пасяджэння, будуць акумуляваны ў падагульняючым дакуменце форуму. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы вызначаць расійскі горад, якому будзе перададзена эстафета правядзення наступнага Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю