Эканоміка Беларусі мае патэнцыял, каб забяспечваць рынак з насельніцтвам у 300 млн чалавек. На гэты факт звярнуў увагу віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Авярчук на I дзелавым форуме Саюзнай дзяржавы «Інтэграцыя» ў Маскве, перадае БелТА.
«Гісторыя распарадзілася такім чынам, што сучасная беларуская эканоміка — гэта вытворчасць тавараў з высокай дабаўленай вартасцю, разлічаная на ўнутраны рынак з насельніцтвам, якое перавышае 300 млн чалавек, а таксама валодае каласальным экспартным патэнцыялам. Кіраўніцтва Беларусі змагло не толькі захаваць гэты патэнцыял, але і рабіць усё для таго, каб забяспечыць сваім вытворцам найлепшыя канкурэнтныя пазіцыі на экспартных рынках», — сказаў Аляксей Авярчук.