Top.Mail.Ru

Эканоміка краіны мае патрэбу ў новых пілотных праектах у сферы лічбавага развіцця

Парк высокіх тэхналогій правёў сумесны з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» семінар па практычнаму ініцыяванню пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця на падставе запыту галін нашай эканомікі.


Галоўная мэта мерапрыемства, якое стала прадаўжэннем семінара-прэзентацыі лічбавых рашэнняў для беларускага рынку, — дасягненне рабочых дамоўленасцей аб рэалізацыі пілотных праектаў.

Сустрэча прайшла ў фармаце, які дазваляе ўдзельнікам наладзіць рабочыя кантакты і дасягнуць канкрэтных пагадненняў па прыярытэтных праектах для беларускай эканомікі.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 7 мая 2025 года адкрыла прыём заявак на рэалізацыю пілотных праектаў у сферы лічбавых тэхналогій. Да падачы заявак на ўдзел у рэалізацыі пілотных праектаў запрошаны беларускія IT-кампаніі, якія маюць уласныя распрацоўкі па адпаведных напрамках — ад аграпрамысловага комплексу і аховы здароўя да штучнага інтэлекту і сістэм кіравання данымі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва сакратарыята Назіральнага савета ПВТ, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і яго структурных падраздзяленняў, Цэнтра лічбавага развіцця, прадстаўнікі рэзідэнтаў ПВТ, а таксама каля 50 дзяржаўных арганізацый, зацікаўленых у распрацоўках беларускіх IT-кампаній.

Мерапрыемства адкрыў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі, які падкрэсліў важнасць сустрэчы: «Сёння цыфравізацыя ўзведзена ў ранг прыярытэтаў дзейнасці Урада. Наша задача — перайсці ад абмеркаванняў да практычных крокаў па пілатавання прапанаваных рашэнняў. Не проста абмеркаваць ідэі, а атрымаць канкрэтныя вынікі». Ён таксама праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб заканадаўчых навінах, якія распрацоўваюцца і імплементуюцца ў мэтах паскарэння працэсаў цыфравізацыі. «Наша мэта — зрабіць Беларусь IT-краінай не толькі з пункту гледжання распрацоўкі тэхналогій, але і іх актыўнага ўкаранення ўнутры краіны на карысць грамадства і эканомікі», — рэзюмаваў міністр.

Начальнік сакратарыята Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій Ганна Рабава падкрэсліла, што галоўным вынікам мерапрыемства павінен стаць выхад на пэўныя дамоўленасці і падача заяўкі на пілатаванне. «Адна з мэтавых задач, якія Прэм’ер-міністр паставіў перад намі — стаць канэкт-пляцоўкай для дзяржорганаў і кампаній ПВТ. Мы бачым усю сур’ёзнасць рэзідэнтаў Парка і цікавасць дзяржорганаў да гэтага ўзаемадзеяння. Запыт на лічбавы прадукт расце. Гэта адзін з тых трэкаў развіцця, які задавальняе ўсе бакі і паслужыць на агульную карысць нашай дзяржаве», — адзначыла Ганна Рабава.

IMG_20250620_213453_454.jpg

IMG_20250620_213453_479.jpg

Ключавым элементам праграмы мерапрыемства стала правядзенне пітч-сесій, на якіх рэзідэнты Парку напрамую размаўлялі з патэнцыяльнымі заказчыкамі, прадстаўляючы свае прадукты і рашэнні па 18 напрамках, прапанаваных Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў якасці прыярытэтных. Фармат перагавораў атрымаў высокую ацэнку з боку ўдзельнікаў, якія адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў для наладжвання дыялога паміж дзяржаўнымі структурамі і бізнесам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю