Top.Mail.Ru

«Эканоміка суправаджэння» фарміруе новы рынак спажывання ў Паднябеснай

На фоне трансфармацыі сацыяльнай структуры, змены каштоўнасцяў і тэхналагічнага развіцця ў Кітаі з’явілася новая мадэль спажывання — «эканоміка суправаджэння», якая дэманструе велізарны рынкавы патэнцыял і становіцца важным маркерам змен у ладзе жыцця сучасных кітайцаў, перадае «Сіньхуа».


Пад «эканомікай суправаджэння» маецца на ўвазе эканамічная дзейнасць, у рамках якой спажыўцы, імкнучыся пазбавіцца ад адзіноты, знайсці эмацыйную падтрымку або ўзбагаціць свой сацыяльны вопыт, набываюць за грошы тавары ці паслугі, звязаныя з суправаджэннем.

Паколькі «эканоміка суправаджэння» супадае з эмацыйнымі патрэбамі і чаканнямі моладзі, усё больш маладых людзей гатовы плаціць за жаданае «суправаджэнне», фарміруючы тым самым новы рынак спажывання.

«У той час у мяне не ладзілася праца, настрой быў вельмі прыгнечаным. Я не хацела вывальваць свой негатыў на бацькоў ці сяброў, але тады я вельмі мела патрэбу ў тым, каб хтосьці пабыў побач і з кім я магла б пагаварыць», — узгадала Цянь Юань, якая ў лістападзе мінулага года ўпершыню звярнулася да «аператара імгненных адказаў», чые паслугі каштуюць 150 юаняў за дзень.

«Часам не так важна, што менавіта табе скажуць, галоўнае — што табе адказваюць. Хуткая рэакцыя мяне супакойвае, і я адчуваю, што мае эмоцыі камусьці не абыякавыя», — адзначыла дзяўчына. Дзякуючы такому віртуальнаму «сябру» самы цяжкі перыяд у жыцці гэтай дзяўчыны застаўся ў мінулым, і яна паступова вяртаецца да стабільнага стану.

У апошнія гады формы і змест «эканомікі суправаджэння» пастаянна пашыраюцца. Для многіх людзей адной з найважнейшых прычын выбару гэтай мадэлі спажывання з’яўляецца камфортная і спакойная атмасфера. Згодна з Белай кнігай эканомікі адзіноты, апублікаванай Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук, у 2024 годзе рынак паслуг па суправаджэнні ў Кітаі дасягнуў 37,2 млрд. юаняў.

Па прагнозах фондавай кампаніі Sinolink Securities, у мінулым годзе рынак «эканомікі суправаджэння» у Кітаі дасягнуў 50 млрд. юаняў. Прафесар даследчага інстытута знешняй адкрытасці Кітая пры Універсітэце міжнароднага бізнесу і эканомікі Сунь Цзэ адзначыла, што «эканоміка суправаджэння» ахоплівае розныя сферы жыцця, уключаючы турызм, медыцыну, забавы, фітнес, фарміруючы шматмерную індустрыю, якая аб’ядноўвае анлайн- і афлайн-фарматы. «Такая форма эканомікі стымулюе спажывецкія выдаткі на паслугі, а таксама стварае працоўныя месцы і садзейнічае росту даходаў, што ў цэлым значна падтрымлівае спажыванне ў краіне», — адзначыла яна.

Навуковы супрацоўнік Акадэміі грамадскіх навук правінцыі Шэньсі Чэнь Гуан адзначыў, што «эканоміка суправаджэння» — вынік сумеснага дзеяння сацыяльна-эканамічнага развіцця і трансфармацыі індывідуальных эмацыйных патрэб. Правільнае рэгуляванне яе развіцця мае практычнае значэнне для ўмацавання сацыяльнай гармоніі і павышэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю