Дапамагло нечаканае хобі па-за полем
Паўабаронца «Атлетыка Мінэйра» Густава Скарпа аказаў нечаканы ўплыў на кніжны рынак у Бразіліі, паведамляе Sport5.by.
Па-за полем футбаліст захапляецца літаратурай і здымае ў сацсетках ролікі з рэцэнзіямі на прачытаныя творы.
Відэа бразільца пра аповесць класіка рускай літаратуры Льва Талстога «Смерць Івана Ільіча» стаў вірусным на радзіме, сабраў каля паўтара мільёна праглядаў на момант напісання навіны і тысячы захопленых каментароў. Рэцэнзія гульца ўзняла вялікую цікавасць да твора, зрабіўшы яго самай прадаванай кнігай у Бразіліі.
«Смерць Івана Ільіча» даследуе тэмы духоўнай знежывеласці грамадства, якое шукае выгаду ў чужой гібелі, і аб духоўным абуджэнні чалавека праз пройдзеныя пакуты.
Нагадаем, большую частку гульнявой кар’еры Скарпа правёў у Бразіліі, у Еўропе ён абараняў колеры «Нотынгем Форэст» і «Алімпіякаса». У гэтым сезоне ён адыграў за «Атлетыка Мінэйра» 29 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся двума галамі і трыма асістамі.