Былы галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Уладзімір Крыкуноў стаў галоўным трэнерам ХК «Сочы», паведамляе БелТА.
Пад кіраўніцтвам Крыкунова беларускія хакеісты занялі 4-е месца на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, сенсацыйна абыграўшы ў чвэрцьфінале шведаў (4:3). Уладзімір Крыкуноў, якому цяпер 75 гадоў, таксама ўзначальваў зборныя Славеніі, Казахстана і Расіі. У Кантынентальнай хакейнай лізе ён трэніраваў мінскае, рыжскае і маскоўскае «Дынама», казанскі «Ак Барс», ніжнякамскі «Нафтахімік», «Барыс» з Астаны і «Аўтамабіліст» з Екацярынбурга.
У мінулым сезоне КХЛ хакеісты «Сочы» занялі 21-е выніковае месца сярод 23 удзельнікаў турніру.