Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі раніцай 21 кастрычніка узяты пад варту ў парыжскай турме Сантэ. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Адзначаецца, што Сарказі будзе змешчаны ў ізалятар і ўтрымлівацца ў камеры ў адзіноце.
«Нікаля Сарказі афіцыйна знаходзіцца ў турме, што з’яўляецца беспрэцэдэнтнай сітуацыяй для былога кіраўніка французскай дзяржавы», — піша французская газета Le Figaro.
У тэксце, апублікаваным сёння раніцай у акаўнце Сарказі ў сацсетцы X, экс-прэзідэнт Францыі назваў тое, што адбываецца, «судовым скандалам». Адзін з адвакатаў Нікаля Сарказі, Крыстаф Энгрэн, аб’явіў, што пададзена «хадайніцтва аб вызваленні» былога кіраўніка дзяржавы.
Як паведамляе Reuters, Сарказі будзе адбываць у турме пяцігадовы турэмны тэрмін. Прыгавор Сарказі стаў кульмінацыяй шматгадовых судовых цяжбаў па справе аб фінансаванні яго перадвыбарнай кампаніі ў 2007 годзе. Сарказі быў прызнаны вінаватым у змове з найбліжэйшымі памочнікамі з мэтай збору сродкаў на выбарчую кампанію.
Нікаля Сарказі быў прэзідэнтам Францыі з 2007 па 2012 год.