Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года перавысіў $23 млрд. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведаміла БелТА.
У студзені — сакавіку знешнегандлёвы абарот тавараў склаў $23,4233 млрд, у тым ліку экспарт — $11,0047 млрд, імпарт — $12,4186 млрд.
Да ўзроўню студзеня — сакавіка 2025 года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 117,2 працэнта, экспарт — 120,3 працэнта, імпарт — 114,6 працэнта.