2024 год характарызаваўся ростам усіх асноўных паказчыкаў у турыстычнай сферы.
«Самы асноўны паказчык — экспарт турыстычных паслуг. Уязны турызм — гэта прыярытэтны напрамак развіцця турызму. Тэмп яго росту ў мінулым годзе склаў 128,4 працэнта і перасягнуў нават паказчыкі, якія былі да пандэміі. Да пандэміі рэкордны ўзровень экспарту быў $266 млн», — адзначыла яна.
За тры месяцы 2025 года таксама назіраецца прырост экспарту турпаслуг — больш як на 20 працэнтаў. Па выніках года плануецца павялічыць экспарт на 18 працэнтаў.