Top.Mail.Ru

Экспазіцыя «Крыху пяшчоты» адкрылася ў сталіцы

Экспазіцыя «Крыху пяшчоты», прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові, які аб’ядноўвае Дзень маці 14 кастрычніка і Дзень бацькі 21 кастрычніка, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.


— Наша часовая экспазіцыя — гэта інтымная прастора, маўклівая падзяка самым дарагім людзям. Розныя аўтары, мастацкія мовы і матэрыялы аб’ядноўваюцца ў адчувальную сімфонію, каб захаваць самы святы і далікатны стан жанчыны — час чакання дзіцяці. З дапамогай твораў мастацтва мы паспрабавалі перадаць тое, што цяжка і немагчыма выказаць словамі: абсалютную, чыстую пяшчоту, у якой спее новае жыццё, і тое бацькоўскае цяпло, якое абараняе нас на працягу ўсяго шляху, — расказала куратар часовай экспазіцыі вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст. Анастасія Карнейка. — Камерны выставачны праект прапануе гледачу сысці з дыстанцыі паўсядзённага марафону, запаволіць імклівы бег будняў, пакінуць за парогам спешку і трывогі. Гэта запрашэнне вярнуцца да вытокаў уласнага быцця, угледзецца ў самы трывалы падмурак чалавечага жыцця — бацькоўскую любоў — і ўспомніць аб тых, чый беражлівы погляд захоўваў нас задоўга да таго, як мы адкрылі вочы.


Праект будзе працаваць да 9 лістапада.


Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю