Экспазіцыю мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» сёлета папоўнілі восем новых узораў ваеннай тэхнікі, якую можна ўбачыць падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня Перамогі, паведаміла БелТА.
Госці мемарыяльнага комплексу сёння могуць убачыць выставу ваеннай тэхнікі ў больш шырокім фармаце. Дзякуючы сумеснай рабоце Мінскага аблвыканкама і Міністэрства абароны экспазіцыя папоўнілася 8 новымі ўзорамі. Гэта танкі Т-64, Т-72А, баявыя машыны БМП-1 і БМП-2, баявая разведвальная машына БРМ-1К, бронетранспарцёр БТР-Д, шматмэтавыя транспарцёры МТ-ЛБ і МТ-Лбу. У цэлым на выставе на сённяшні дзень 32 адзінкі ўзбраення і ваеннай спецыяльнай тэхнікі.
Як ужо адзначалася, сёння на мемарыяле таксама адкрылася выстава, на якой прадстаўлены ўзоры формы, што належала ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі можна пачуць дзіўныя гісторыі ўладальнікаў формы.