«Гэта заўсёды войны на знішчэнне»
Міжцывілізацыйныя супрацьстаянні — гэта заўсёды войны на знішчэнне. Такое меркаванне выказаў эксперт Інстытута краін СНД Ігар Шышкін.
Эксперт прааналізаваў гістарычны ракурс і сапраўдныя намеры краін з бліжэйшага акружэння Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, размова ішла аб Еўропе, яе мілітарысцкіх памкненнях пры пазіцыянаванні яе мірнай і вельмі гуманістычнай тэрыторыяй.
Разважаючы аб сапраўдным твары Еўропы, Ігар Шышкін падкрэсліў, што «сапраўдная Еўропа — гэта тая Еўропа, якую мы ведаем на працягу ўсёй яе гісторыі». Пры гэтым ён дакладна абазначае разуменне таго, што такое Еўропа і еўрапейская цывілізацыя. «Кажуць, што тэрыторыя Еўропы — да Урала і іншае. Але не бывае цывілізацый, якія паходзяць ад зямлі. Цывілізацыі ствараюць групы роднасных народаў. Так было, ёсць і так будзе. Як у кожнай культуры ёсць свой народ — яе стваральнік. Так, у яго радах могуць быць і прадстаўнікі іншых этнасаў, але культуру стварае канкрэтны народ.

- Культуры без народа не бывае, гэтак жа не бывае цывілізацыі без групы этнасу, які гэтую цывілізацыю стварае, творцаў гэтай цывілізацыі. І еўрапейская цывілізацыя — гэта цывілізацыя, створаная рамана-германскімі народамі. І адмаўляць гэта бессэнсоўна, як бы нехта не надзімаў шчокі і не казаў, маўляў, мы таксама еўрапейцы. Так, мы таксама пражываем на тэрыторыі Еўропы. Тэрытарыяльна — так, але мы не стваралі гэтую цывілізацыю, гэта не нашая цывілізацыя, гэта — іншая цывілізацыя. Яна можа камусьці падабацца, камусьці не падабацца, але гэта нічога не змяняе ў тым факце, што мы не належым да той цывілізацыі», — адзначыў ён.
Найлепшым доказам гэтага, на думку эксперта, служаць факты аб тым, як вяліся войны паміж еўрапейцамі і іншымі цывілізацыямі. «Давайце называць еўрапейцамі менавіта тых, хто належыць рамана-германскай цывілізацыі. Унутры цывілізацыі войны заўсёды ідуць за перавагу, за першынство. Там не ставіцца мэта знішчыць праціўніка, там ставіцца мэта стаць вышэй за праціўніка. Менавіта так ваявалі заўсёды французы, англічане, італьянцы, галандцы паміж сабой», —.растлумачыў ён.
«Міжцывілізацыйныя войны — гэта заўсёды войны на знішчэнне. Таму што дзейнічае перакананне і прынцып, што гэта — чужы, што яго трэба пасунуць. Калі ёсць магчымасць, то цалкам счысціць з шахматнай дошкі.
І мы бачым, якія розныя падыходы ў тым, як вялася, да прыкладу, тая ж Другая сусветная вайна. на тэрыторыі Еўропы тымі ж немцамі, і як гэтая вайна вялася на тэрыторыі Беларусі, на тэрыторыі цяперашняй Расійскай Федэрацыі, на тэрыторыі Савецкага Саюза», — падкрэсліў Ігар Шышкін.
Як прыклад падобнай разнастайнасці эксперт Інстытута краін СНД прывёў урывак з апублікаваных на рускай мове ўспамінаў нямецкага танкіста часоў Другой сусветнай вайны.

«Там ёсць проста дзіўная сцэна. Гаворка не ідзе пра зверствы ці яшчэ пра штосьці падобнае. Падчас адной са знакавых бітваў іх танкавая дывізія знаходзілася ў Францыі на даўкамплектаванні і яе трэба было тэрмінова перакінуць на Усходні фронт. Атрымаўшы загад, яны рушылі. Да станцыі вяла толькі адна дарога, якая праходзіла праз невялікае мястэчка, якое нельга было аб’ехаць. А ў той дзень там было вяселле і ўсе вуліцы былі застаўлены святочнымі сталамі — народ гуляў. І нямецкая танкавая дывізія стаяла ля гэтага мястэчка і чакала, калі вяселле скончыцца і сталы прыбяруць, каб можна было праехаць гэтай калоне тэхнікі.
А зараз уявіце: на шляху гэтай жа танкавай дывізіі, якой дадзены загад тэрмінова кудысьці перадыслакавацца, — беларуская вёска ці невялікае мястэчка, дзе людзі святкуюць вяселле. Як думаеце: хоць хуткасць яны б збавілі? Яны б проста праехалі, наматалі б на гусеніцы ўсю гэтую атрыбутыку вясельнага ўрачыстага мерапрыемства і пайшлі б далей, нават не міргнуўшы і вокам. І гэта прыклад таго, што такое міжцывілізацыйныя адрозненні», — расказаў ён.
Эксперт упэўнены, што гэта датычыцца і палякаў, чэхаў і іншых народаў, якія не належаць рамана-германскай цывілізацыі. «Давайце ўспомнім прыклад — знакамітая гісторыя з падрывам Кракава, аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы, які планавалі ажыццявіць немцы пры адступленні. Ім гэта не ўдалося толькі з-за таго, што савецкія разведчыкі не дазволілі гэта зрабіць. Нямецкія афіцэры папросту націснулі б на той рубільнік і цудоўны старажытны Кракаў ператварыўся б у руіны. Таксама ў свій час нямецкія афіцэры наадрэз адмаўляліся ўзрываць Парыж: «Парыж узрываць — ды вы што, звар’яцелі? Нельга, гэта ж сваё». А Кракаў — хоць палякі і як бы ўвайшлі ў гэтую цывілізацыю, яны ўяўляюць сябе яе членамі, але для рамана-германцаў яны як былі варварамі і чужынцамі, так варварамі і засталіся. І рашэнне лёсу Кракава ў той момант — наглядны таму доказ», — акцэнтаваў ён.
«Прыклады ваеннага перыяду прыводжу якраз таму, што ў Беларусі нядаўна адзначалі Дзень Незалежнасці. А гэта дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы добра памятаем, што акупанты пакінулі пасля сябе ў Мінску. У Парыжы яны нічога падобнага не дазвалялі», — сказаў на заканчэнне Ігар Шышкін.
Паводле БЕЛТА.