Top.Mail.Ru
198

Эксперт адказала, чаму ў аптэках розныя цэны на лякарствы

Генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя», член Савета Рэспублікі Людміла Сапега расказала, чаму ў аптэках адрозніваюцца цэны на лекавыя прэпараты, паведамляе БелТА.


«Нават у адной аптэчнай сетцы могуць быць розныя цэны. Гэта можа быць звязана з пэўнымі праграмамі лаяльнасці, якія прадастаўляюцца для забеспячэння даступнасці. Можа быць звязана з рознымі тэрмінамі пастаўкі лекавых сродкаў, — растлумачыла Людміла Сапега. — Інакш кажучы, напрыклад, закупачная цана лякарства была адна, і паколькі у нейкай аптэцы абарот большы, яго раскупілі хутчэй. А на абласны аптэчны склад ажыццёўлена пастаўка па новай цане, і аптэка ўжо закупляе лякарствы па новай цане». Такім чынам атрымліваецца, што і ў адной аптэцы цана ў розныя дні можа адрознівацца".

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю