Top.Mail.Ru
346

Эксперт: «Памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны не павінна растварыцца ў часе»

Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Тамара Красоўская.



- Наш свяшчэнны абавязак - захаваць і перадаць нашчадкам праўду пра вялікі подзвіг нашага народа, пра бяспрыкладную мужнасць і самаахвяраванне мільёнаў людзей, якія цаной сваіх жыццяў адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы, - пераканана суразмоўца. - Памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны не павінна растварыцца ў часе. Забыццё было б здрадай у адносінах да загінуўшых герояў, непавагай да гісторыі сваёй краіны. Калі мы дазволім гэтаму здарыцца, то рызыкуем страціць найважнейшую частку сваёй ідэнтычнасці, маральныя арыенціры і каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць беларусаў.

Сенатар акцэнтуе ўвагу на тым, што нашаму народу неабходна выстаяць і ў цяперашняй інфармацыйнай вайне, усяляк супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі:

- Гэта сапраўды важна для прадухілення рэальнай "гарачай" вайны. 

На яе думку, супрацьдзеянне скажэнню гістарычнай праўды - гэта барацьба за захаванне міру:

- Беларусы павінны актыўна развенчваць міфы і прапагандысцкія штампы. Для гэтага неабходна рэалізоўваць яшчэ больш асветніцкіх і патрыятычных праектаў, даносіць да падрастаючага пакалення ісціну пра вайну.    

Тамара Красоўская дадае: гатоўнасць даць рашучы адпор любым спробам фальсіфікацыі - гэта пытанне нацыянальнай бяспекі і захавання міру:

- Бо той, хто кантралюе мінулае, кіруе сучаснасцю і будучыняй.

На заканчэнне яна выказала ўпэўненасць, што мудрасць, адзінства і стойкасць беларускага народа дапамогуць выстаяць у інфармацыйным проціборстве і захаваць праўду аб Вялікай Перамозе:

- Гэта будзе лепшай данінай памяці героям і надзейнай заслонай ад новай вайны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю