Top.Mail.Ru

Эксперт патлумачыў, чаму Польшча насамрэч закрывала граніцу

«Падтрымаць ініцыятыву Трампа»

Рашэнне Польшчы аб закрыцці граніцы з Беларуссю не было самастойным. Такім меркаваннем з БелТА падзяліўся намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.

Кажучы пра тое, чаму Польшча пайшла на такі крок, як закрыццё граніцы з Беларуссю, эксперт адзначыў, што гэтае рашэнне Варшава прымала несамастойна. «Усё гэта ажыццяўлялася для таго, каб падтрымаць ініцыятыву ў тым ліку Дональда Трампа і не толькі. Трэба было крыху парушыць лагістычныя ланцужкі, звязаныя з Кітаем. Бо вучэнні яшчэ не скончыліся, а ў Польшчы ўжо быў Ван І (кіраўнік МЗС Кітая. — Заўв. БелТА). Але перад сустрэчай з Ван І Караль Наўроцкі лятаў у Вашынгтон, дзе правёў перагаворы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў», — нагадаў Андрэй Багадзель.

Такім чынам, лічыць ён, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заручыўся не толькі палітычнай, але і ваеннай падтрымкай Дональда Трампа. Лідары Польшчы і ЗША сярод іншага абмяркоўвалі асаблівыя ўмовы размяшчэння ваенных баз у Польшчы, дадаў эксперт. Тым не менш, перакананы Андрэй Багадзель, палітыка калектыўнага Захаду накіравана не толькі супраць Кітая.

«Калі мы паглядзім на гэту праблему больш шырока і вызначымся, што гэта было сапраўды, то ўбачым, якая стратэгія выбрана калектыўным Захадам агулам. Тут трэба сказаць, што ад сваіх мэтавых установак па нанясенні паражэння Расіі Захад не адмовіўся. Усе намаганні накіраваны на тое, каб да 2030 года стварыць неабходны патэнцыял, які дазволіць нанесці стратэгічнае паражэнне Расіі», — сказаў Андрэй Багадзель.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю