Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка.
— Мы жывем у перыяд найвастрэйшага цывілізацыйнага проціборства ва ўсходнім рэгіёне еўрапейскага кантынента. Супраць Беларусі ўжо каторы год вядзецца беспрэцэдэнтная па сваіх маштабах і ашалеласці гібрыдная вайна, якая ўключае ў сябе інфармацыйна-псіхалагічныя спецыяльныя аперацыі і парушаюцца ўсе нормы міжнароднага права эканамічнымі санкцыямі і абмежаваннямі, — нагадвае парламентарый.
Ён звяртае ўвагу на тое, што ў авангардзе антыбеларускай палітыкі сёння стаіць Польшча, кіраўніцтва якой займае недружалюбную пазіцыю і з’яўляецца, напэўна, самай вялікай праблемай на шляху нармалізацыі міжнароднай абстаноўкі ва Усходняй Еўропе:
— Менавіта польскія рэваншысты выступаюць у якасці галоўных арганізатараў і дырыжораў усіх варожых дзеянняў супраць міралюбнай Беларусі і яе сумленнага і працавітага народа.
На думку суразмоўцы, закрыццё польскімі ўладамі ўсіх памежных пераходаў і транспартных зносін паміж Польшчай і Рэспублікай Беларусь — гэта чарговае найгрубейшае парушэнне нормаў міжнароднага права і адкрыты выклік усёй сусветнай супольнасці.
— Свабода трансгранічнага перамяшчэння з’яўляецца адным з найважнейшых прававых дасягненняў чалавецтва, таму рашэнне сумежнай дзяржавы аб блакіраванні мяжы ідзе насуперак міжнароднай палітыкі міру і добрасуседства, — перакананы дэпутат.
Ён падкрэслівае, што ў выніку гэтай дзёрзкай выхадкі польскіх палітычных лідараў пацерпяць перш за ўсё звычайныя грамадзяне, якія пражываюць у польска-беларускім памежжы:
— Разрываюцца ўстояныя дзесяцігоддзямі роднасныя і дзелавыя сувязі паміж людзьмі, якія пражываюць па абодва бакі мяжы. Каласальны ўдар наносіцца па трансгранічнай эканоміцы, даходы ад якой з’яўляюцца часам адзінай крыніцай фарміравання бюджэту простых польскіх сем’яў. Для падарожнікаў ствараюцца лагістычныя праблемы, а таксама для тых грамадзян звыш трыццаці еўрапейскіх дзяржаў, якія выкарыстоўваюць бязвізавы ўезд у Беларусь для медыцынскіх і аздараўленчых мэт, для азнаямлення са славутасцямі нашай краіны, наведвання магіл родных і блізкіх.
Парламентарый звяртае на маштабныя і іміджавыя страты Варшавы:
— З гэтага часу цяжка будзе іх палітыкам аднавіць давер і рэпутацыю нармальнай транзітнай дзяржавы ў сусветных гандлёва-эканамічных партнёраў, якія знаходзяцца, у прыватнасці, у Вялікім Кітаі.
Дэпутат звяртае ўвагу і на ўрокі гісторыі з падзей 90-гадовай даўніны, якія, на жаль, так нічому і не навучылі польскі палітычны істэблішмент:
— Тады, у буржуазна-памешчыцкай Польшчы 1920-1930-х гадоў фашысцкія лідары праводзілі антыбеларускую палітыку, прыгнятаючы беларускі народ эканамічна, палітычна і духоўна, пазбаўляючы іх права «людзьмі звацца». Сёння мы назіраем фактычны працяг гэтай лініі, дэструктыўнай і пагібельнай у першую чаргу для саміх палякаў.