Top.Mail.Ru
130

Эксперт: У сучаснага беларускага мастацтва — усё больш жаночае аблічча

Сучаснае беларускае мастацтва актыўна развіваецца дзякуючы маладым жанчынам-мастачкам, куратарам і даследчыкам, што надае яму ўсё больш жаночае аблічча. Такое меркаванне журналістам выказала намеснік дырэктара па творчай рабоце музея «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь» кандыдат мастацтвазнаўства Алеся Іназемцава, перадае БелТА.



«Сучаснае беларускае мастацтва актыўна развіваецца дзякуючы маладым жанчынам-мастачкам, куратарам і даследчыкам, што надае яму ўсё больш жаночае аблічча. Гэтая тэндэнцыя, верагодна, працягне ўзмацняцца ў будучыні. Разам мы робім дзіўную справу — мы прэзентуем, адраджаем, развіваем наша беларускае мастацтва і падымаем яго імідж у сусветнай прасторы. Вельмі прыемна, калі нашы беларускія жанчыны перамагаюць на міжнародных конкурсах і прадстаўляюць Беларусь на прэстыжных арт-пляцоўках», — расказала Алеся Іназемцава.


Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што жаночы погляд на традыцыйныя, нават на цяжкія, тэмы для краіны, напрыклад на тэму вайны і генацыду, — гэта ўнікальнае аўтарскае бачанне. «Жанчыны шукаюць новыя падыходы, новыя сюжэты праз прызму дзяцінства, праз прызму мацярынства. На мой погляд, жаночае мастацтва — больш стваральнае, больш пазітыўнае. Галоўны прынцып творчасці — жыццёвы аптымізм», — канстатавала намеснік дырэктара.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў з’яўляецца арганізатарам пленэра маладых мастакоў. «Мы бачым заканамерную тэндэнцыю павелічэння долі актыўнага ўдзелу дзяўчат у выставачнай і куратарскай дзейнасці. Калі ў першыя гады доля дзяўчат складала 42 %, потым — 63 %. У апошнія два гады больш за 80 % удзельнікаў пленэра — гэта маладыя таленавітыя мастачкі», — праінфармавала Алеся Іназемцава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю