Top.Mail.Ru

Эксперт: Зняцце амерыканскіх санкцый з калійнай галіны Беларусі спрыяльна адаб’ецца на глабальнай харчовай бяспецы

Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Аляксандр Шпакоўскі ў сваім тг-канале. 


— Вынікі беларуска-амерыканскіх перагавораў адпавядаюць чаканням афіцыйнага Мінска, — падкрэсліў парламентарый.- Зняцце амерыканскіх санкцый з айчыннай калійнай галіны — рашэнне стратэгічнага парадку, якое спрыяльна адаб’ецца на стане сусветнага рынку ўгнаенняў і глабальнай харчовай бяспекі. 

Акрамя таго, лічыць ён, пасля зняцця санкцый ЗША ў дачыненні да беларускага калію няма ніякіх падстаў для іншых незаконных рэстрыкцый супраць Беларусі. 

— Натуральна, ва ўмовах захавання і ўзмацнення жорсткасці санкцыйнай палітыкі ЕС агульная сітуацыя для Беларусі застаецца складанай, аднак скасаванне амерыканскіх санкцый істотна палегчыць становішча нашай краіны на міжнароднай арэне, — адзначыў дэпутат. 

Ён звяртае ўвагу на тое, што дзеянні прэзідэнта накіраваны на максімальнае ўмацаванне суверэнітэту Беларусі, у аснове якога знаходзіцца экспартна-арыентаваная эканоміка. 

У частцы іншых гучных падзей беларуска-амерыканскіх перагаворў Аляксандр Шпакоўскі канстатаваў:

— Што тычыцца «адпушчаных» злачынцаў, то паўтару сваю думку: калі наша грамадства сапраўды кансалідаванае вакол каштоўнасці дзяржаўнага суверэнітэту, сацыяльна арыентаванай беларускай мадэлі развіцця і фігуры нацыянальнага лідара Аляксандра Лукашэнкі, то асцерагацца выхаду на свабоду нейкіх дэструктыўных элементаў абсалютна не варта. Як відаць з мінулай практыкі, вызваленне з месцаў зняволення палітычных экстрэмістаў з калісьці «гучнымі» імёнамі не аказала якога-небудзь прыкметнага ўплыву на ўнутранае становішча ў краіне і сітуацыю ў сферы нацыянальнай бяспекі.

Медыяэксперт пра беларуска-амерыканскія перагаворы: «Свету прыйшоў выразны сігнал — Беларусь дамовілася»

Ваенны аналітык: Лукашэнка — чалавек без падвойнага дна і заўсёды трымае слова

«Моцныя дамаўляюцца з моцнымі»: дэпутат — пра перамовы Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША Коўлам

Эксперт: «Беларусь у дадзеным выпадку карыстаецца магчымасцю наладзіць адкрыты, без прадузятасцяў двухбаковы дыялог з амерыканцамі для абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю