Top.Mail.Ru

Эксперты — аб прамове Прэзідэнта на канферэнцыі па бяспецы

Выступленне кіраўніка дзяржавы на ІV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы стала адным з самых рэзанансных. Прэзідэнт, як заўсёды, гаварыў эмацыйна і адкрыта. Але не толькі гэта адрознівала выступленне Аляксандра Лукашэнкі — гэта была прамова мудрага лідара, здольнага прадбачыць развіццё глабальных падзей і прапанаваць рашэнні для прадухілення непажаданых наступстваў для самага густанаселенага кантынента і для свету ў цэлым. Тэзісы выступлення Аляксандра Лукашэнкі цытавалі многія парталы навін па ўсім свеце. Эксперты — і айчынныя, і замежныя — іх таксама актыўна абмяркоўваюць.



«Гэта работа на будучыню»

Міратворчыя намаганні Беларусі па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту прынясуць свой плён, лічыць кіраўнік Цэнтра беларускіх і прыбалтыйскіх даследаванняў Інстытута Еўропы Расійскай акадэміі навук Мікалай МЯЖЭВІЧ. «Гэта работа на будучыню. Краіна, якая пазіцыянуе сябе як перагаворную пляцоўку, загадзя будзе адыгрываць вялікую ролю. Так што гэты курс краіны будзе даваць плён у наступныя дзесяцігоддзі», — сказаў Мікалай Мяжэвіч. Каментуючы словы кіраўніка дзяржавы аб завяршэнні вайны на тэрыторыі Украіны ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў, эксперт адзначыў, што ўсе стаміліся ад гэтага канфлікту, у тым ліку ў Еўропе. «На сітуацыю ва Украіне цяпер уплывае мноства фактараў, у тым ліку выбары ў ЗША, эканамічная сітуацыя ў Еўропе. Сёння Еўропа дапамагае дзясяткамі мільярдаў долараў Кіеву. А калі ў Еўропы не будзе гэтых грошай, што будзе адбывацца на лініі фронту? Пры гэтым нялёгкай задачай з’яўляецца пошук перагаворнай формулы. Нюансаў шмат. Але думаю, што выхад на мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне магчымы».

Актуальнай тэмай застаецца прадухіленне трэцяй сусветнай вайны, наладжванне мірнага дыялогу на глабальным узроўні, выбудоўванне новай архітэктуры бяспекі. «Як і Прэзідэнт, я б ацаніў ролю Трампа як складаную і супярэчлівую. Але з амерыканцамі можна садзіцца за стол перагавораў. А з еўрапейцамі?» — задаў рытарычнае пы-
танне эксперт, пазначыўшы складанасці ў выбудоўванні дыялогу з краінамі ЕС.

«Прэзідэнт Лукашэнка абсалютна мае рацыю ў сваіх ацэнках. Людзі стамляюцца ад гэтага супрацьстаяння па многіх прычынах. Найперш гінуць людзі. Але гэты крызіс б’е і па кожным з нас, — адзначыў удзельнік Мінскай канферэнцыі — бізнесмен з Германіі Олівер КЕМПКЕНС. — Вы бачыце, як урады еўрапейскіх краін марнуюць каласальныя сродкі падаткаплацельшчыкаў зусім не на тыя патрэбы, а грамадства ахопленае страхам з-за напружанасці на знешніх межах. Нам усім час сур’ёзна задумацца і адкрыта прызнаць: мы стаміліся, і мы больш не можам сабе гэтага дазволіць. Мы адзінае грамадства, якое жыве на адной планеце і на адным агульным кантыненце».

«Прэзідэнт — вопытны палітык, яго словы, хутчэй, адлюстроўваюць чуццё»

На думку старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана ЭЙСМАНТА, словы Прэзідэнта пра хуткае заканчэнне вайны ва Украіне — гэта зусім іншае, чым прагноз: «Прэзідэнт — вопытны палітык, яго словы, хутчэй, адлюстроўваюць чуццё: ён адчувае, што гэта вось-вось здарыцца. Стомленасць пры гэтым не абмяжоўваецца Украінай і Расійскай Федэрацыяй, яна датычыцца ўсіх краін, якія так ці інакш удзельнічаюць у сітуацыі, у тым ліку Злучаныя Штаты і Еўрапейскі саюз».

Калі пачнецца новы віток эскалацыі, на лініі судакранання гарантавана будзе стаяць увесь блок НАТА. Гэта, па словах Івана Эйсманта, непазбежна азначае трэцюю сусветную вайну. «Менавіта таму гэта трэба заканчваць якраз цяпер, — падкрэсліў ён. — Менавіта аб гэтым гаворыць Прэзідэнт. Менавіта да гэтага ён заклікае, таму
што пры такой наяўнасці ядзернай зброі  ў такой колькасці краін яна проста непазбежна будзе прымененая. Менавіта таму заклік спыніць гэта зараз гучыць не як абстрактнае пажаданне, а як спроба прадухіліць горшы сцэнарый».

Аб чуцці Прэзідэнта як вопытнага палітыка гаворыць і Мікіта БЯЛЕНЧАНКА, дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ: «Праграмнае выступленне, якое раскрывае вочы як на сітуацыю на знешніх рубяжах, так і на ўнутрыэканамічную або палітычную сітуацыю і ўзаемадзеянне з нашымі ключавымі краінамі і партнёрамі. Перш за ўсё, гэта адносіны Рэспублікі Беларусь да вырашэння расійска-ўкраінскага канфлікту і канкрэтныя тэрміны, паводле яго адчуванняў, у якія ён можа завяршыцца, адносіны заходніх знешніх гульцоў да падтрымкі Украіны і дыялогу са Злучанымі Штатамі. Безумоўна, Прэзідэнту можна верыць, а асабліва можна верыць яго, як ён казаў, чуццю ці нутру. Ён разумее, што ўсе краіны ўжо стаміліся, ёсць недавер да расходавання з боку Украіны фінансавых сродкаў іваеннай дапамогі».

«Галоўны пасыл відавочны: мы гатовы да мірнага дыялогу»

«Моцнае выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на ІV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы падкрэслівае галоўную, нязменную пазіцыю нашай краіны: эфектыўная еўразійская архітэктура бяспекі можа быць сфарміравана толькі на прынцыпах раўнапраўя, шматпалярнасці, міралюбнасці, добрасуседства, — адзначае член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ала СМАЛЯК. — У словах нашага лідара чырвонай ніткай праходзіць думка аб тым, што Еўразія, дзе „б’ецца сэрца сучаснага свету“, павінна разглядацца як прастора, бяспеку ў якой немагчыма забяспечыць за кошт пагроз, санкцый, аднабаковых абмежаванняў. Важны пасыл Аляксандра Лукашэнкі да дзяржаў рэгіёна: пры ўсіх рознагалоссях неабходна захоўваць магчымасць канструктыўнага, давернага дыялогу, у якім голас кожнага боку гучыць аднолькава і яго абавязкова чуюць».

Яшчэ адна думка беларускага Прэзідэнта, якая павінна прымусіць задумацца ўсіх у нашым агульным еўразійскім доме — аб непадзельнасці бяспекі, зазначае сенатар: «Гэта агульная практычная задача, за якую ўсе нясуць адказнасць. Ні аднадзяржава не можа забяспечыць устойлівы міру адзіночку, ігнаруючы інтарэсы іншых. Толькі ўзаемная павага пазіцый здымае недавер і напружанасць. І чым больш у міжнародных адносінах гатоўнасці слухаць і чуць адзін аднаго, гатоўнасці знаходзіць кампрамісы, тым надзейней бяспека для ўсіх».

«На мой погляд, ключавы момант у прамове Прэзідэнта Беларусі — гэта заклік сесці за стол перагавораў і сумесна вырашыць існуючыя праблемы, — падкрэсліў эканамічны аналітык з Пакістана Суджак Фарук. — Ён удзяліў вялікую ўвагу канфлікту паміж Расіяй і Украінай, а таксама дваістай ролі Еўропы і Злучаных Штатаў. Галоўны пасыл відавочны: мы гатовы да мірнага дыялогу. Давайце размаўляць, шукаць кампрамісы і вырашаць пытанні дыпламатычным шляхам. Я перакананы, што такія пляцоўкі, як мінская канферэнцыя, сёння крытычна важныя і эфектыўныя. Яны дазваляюць данесці пазіцыю да грамадзянскай супольнасці і да шырокай міжнароднай аўдыторыі. Я ўпершыню ў Беларусі, і гэтая краіна мне вельмі падабаецца. Яна вельмі прыгожая, а людзі тут неверагодна прыязныя. Такія мерапрыемствы сапраўды дапамагаюць наводзіць масты паміж народамі і адкрываць Беларусь свету».

Пры падрыхтоўцы тэкста выкарыстаны 
матэрыялы БелТА 
і news.by


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю